Украіна перайменавала ВДВ у дэсантна-штурмавыя войскі
21.11.2017 / 10:55
Украіна перайменавала ВДВ у Дэсантна-штурмавыя войскі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на цырымоніі, прысвечанай Дня годнасці і свабоды.
Гэта было зроблена, каб «адысці ад савецка-расійскай абрэвіятуры», сказаў прэзідэнт Украіны.
Адначасова дэсантнікі перайшлі на цёмна-бардовыя берэты, якія выкарыстоўваюць аналагічныя часткі ў 19 краінах НАТА.
Украінскія дэсантнікі адыгралі важную ролю ў абароне незалежнасці краіны ў 2014—2015 гадах.