У Беларусі распрацавана каля 30 прылад для лазернай медыцыны

Паводле словаў дырэктара Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалая Казака, беларускія навукоўцы распрацавалі ўжо каля 30 прылад для лазернай медыцыны, перадае БелТА.

21.11.2017 / 20:04

«Лазерная фізіка — адзін з асноўных накірункаў нашай дзейнасці, і ў гэтай сферы ў нас шмат дасягненняў. Напрыклад, мы актыўна працуем у галіне лазернай медыцыны і ўжо распрацавалі каля 30 розных прылад для тэрапіі розных захворванняў чалавека» — паведаміў Казак. 

Таксама ён распавёў пра працы ў галіне цвёрдацельных лазерных сістэм, якія знаходзяць прымяненне і ў грамадзянскіх, і ў ваенных мэтах. Па словах дырэктара інстытута, такія лазерныя выпраменьвальнікі Беларусь пастаўляе ў Расію, Украіну, Францыю, Нямеччыну, Італію, Рэспубліку Карэю, Кітай, ЗША.

Агулам лазерных сістэм ужо прададзена прыкладна на $500 тысяч.