Вядомыя беларускі паказалі сваю рэальную прыгажосць — ФОТЫ без макіяжу
Артысткі, тэлевядоўцы, бізнэсоўкі і блогеркі падтрымалі фотапраект «Рэальная прыгажосць». На партрэтных здымках усе яны без касметыкі.
27.11.2017 / 13:08
Фотапраект Алы Шылец прымеркаваны да адкрыцця Школы прыгажосці ароматэрапеўта, аромакасметолага і інструктара па фэйсфітнесу Наталлі Дзічкоўскай. Школа арыентуецца на натуральны догляд.
Святлана Бароўская, тэлевядоўца.
«Сваім удзелам у праекце мы хацелі сказаць усім прыгажуням нашай краіны: вучыцеся любіць сваю знешнасць, вучыцеся клапаціцца пра яе, працуйце над сабой, паляпшайце лад жыцця, і тады ваш твар адкажа падзякай і чыстай, свежай, гладкай скурай без праблем і маршчынак.
Натуральны догляд — гэта вельмі проста і вельмі даступна. А пазбавіцца ад узроставых зменаў можна з дапамогай простых практыкаванняў фітнэсу твара. Галоўнае — займацца сабой, не адсоўваць свае інтарэсы і пытанні прыгажосці на другі план. Спадзяюся, наш прыклад натхніць многіх», — звярнулася Святлана Бароўская.
Іскуі Абалян, спявачка.
Ганна Шалюціна, спявачка, тэле- і радыёвядоўца.
Іна Югава, тэлевядоўца.
Вольга Плотнікава, спявачка і тэлевядоўца.
Саша Снегіна, тэлепрадзюсар і вядоўца.
Надзея Цімафеева, тэлевядоўца.
Святлана Зэрэ, бізнэсоўка і коўч.
Таццяна Самойленка, топ-менеджар банка.
Кацярына Раецкая, івэнт-менеджар.
Юлія Муха, блогерка.