Журнал Arche ищет корректора
29.11.2017 / 10:29
Часопіс Arche шукае карэктара (частковая або поўная занятасць).
Для працы на пасадзе патрабуецца:
прафесійнае валоданне вуснаю ды пісьмоваю беларускаю моваю;
дасканалае веданне абодвух правапісаў беларускае мовы: афіцыйнага («наркамаўкі») і класічнага («тарашкевіцы»);
профільная адукацыя;
досвед працы на пасадзе карэктара. Рэзюмэ асобаў, якія не маюць адпаведнага досведу, не будуць разглядацца;
сталае пражыванне ў Менску;
здольнасць да каманднае працы;
успрымальнасць да крытыкі;
здольнасць да саманавучання і павышэння ўласнае кваліфікацыі;
стрэсаўстойлівасць.
Веданне замежных моў ды наяўнасць рэкамэндацыяў вітаюцца.
Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.
Рэзюмэ высылаць на адрас dastauka@arche.by
У тэме ліста пазначайце «Рэзюмэ».
Адабраных кандыдатаў запросяць на сумоўе.
Рэзюмэ прымаюцца да 5-га снежня 2017 г.
Кантактны тэлефон: (29) 550-79-69 (МТС).