Кітайцы прадэманстравалі, як працуе новая лазерная гармата, запісаўшы на ВІДЭА збіццё малога беспілотніка

Кітайская кампанія GuoRong прадставіла сістэму ліквідацыі малых беспілотных лятальных апаратаў (дронаў). Відэа выпрабаванняў, у ходзе якіх паказаная спачатку ліквідацыя мішэні на апараце, а затым і самога дрона, з'явілася на YouTube.

30.11.2017 / 16:54

Дзірка ў дроне, зробленая лазернай устаноўкай

Комплекс GuoRong мае радыёлакатар, сістэму генерацыі радыёперашкодаў, электрааптычны модуль і лазерную ўстаноўку. Усё гэта месціцца на двух невялікіх грузавіках.

Заяўленая дальнасць радыёлакацыйнай сістэмы складае 55 кіламетраў, а лазерная ўстаноўка дзейнічае на адлегласці каля 600 метраў. 

nn.by