У Жодзіне з акна 8-га паверха інтэрната выпала 6-гадовае дзіця

04.12.2017 / 09:48

Шасцігадовы хлопчык загінуў у выніку падзення з акна восьмага паверха інтэрната ў Жодзіне.

Трагедыя адбылася 2 снежня, у суботу, каля 20.30.

Маці хлопчыка ў гэты час дома адсутнічала — яна пайшла ў краму па прадукты. З дзіцем быў айчым. Ён выйшаў з пакоя пакурыць, у гэты момант здарылася трагедыя.