У Парыжы зачыняецца апошні эратычны кінатэатр
04.12.2017 / 20:16
Апошні эратычны кінатэатр у Парыжы зачыніцца днямі ў сувязі з выхадам на пенсію ягонага 74-гадовага ўладальніка Марыса Лароша. «Я не заўважыў, як прайшоў увесь гэты час, бо для мяне хадзіць на працу было прыемнасцю», — сказаў газеце «Local» уладальнік кінатэатра «Beverley».
Марыс Ларош, фота — AFP.
«Цяпер, калі нам удаецца прадаць 500-600 квіткоў на тыдзень, мы шчаслівыя», — дадае ён. — «але наш час прайшоў. Мы прайгралі анлайну. У пачатку васьмідзесятых атмасфера была весялейшай. Толькі ў нашым раёне Парыжа было 20 эракінатэатраў, а па ўсёй Францыі — 110», — узгадвае ўладальнік апошняга з іх. — «А калісьці мы нават былі месцам, дзе ўсё пачыналася. Пятнаццаць год таму да мяне прыйшла пара, каб паказаць дзіця зачатае пасля сеансу у маім кінатэатры! А зараз любое дзіця само можа ўбачыць у сваім смартфоне што заўгодна», — наракае ветэран эратычнай кінаіндустрыі.
Спадар Ларош зачыняе свой кінатэатр. Фота — AFP.