Даляр падаражэў да 2,0250

06.12.2017 / 10:18

На таргах у Мінску даляр падаражэў на 0,0044 (+0,22%) да 2,0252. Гэта чарговы гадавы максімум.

Планку ў 2 рублі даляр узяў 15 лістапада. 23 лістапада ён зноў апусціўся ніжэй двух рублёў, але праз пяць дзён зноў узяў бар'ер 2 рублі і больш не апускаўся.

Еўра патаннеў на 0,0006 да 2,3956.

Расійскі рубель патаннеў на 0,0046 да 3.4387 за 100 расійскіх.