Невядомы вынес з двара накавальню

11.12.2017 / 10:48

Па матэрыялах райаддзела Следчага камітэта 7 снежня распачата крымінальная справу па артыкуле «Крадзеж», піша Рэгіянальная газета са спасылкай на паведамленне УУС Мінскага аблвыканкама.

Справа заведзена ў адносінах невызначанага злачынца. Ён з 8 да 12 лістапада ў Красным (Маладзечанскі раён) скраў накавальню з двара дома. Урон складае 200 рублёў.