Упершыню за год цэны ў аб’явах на кватэры перавысілі $1200

11.12.2017 / 12:25

Сярэдняя цана прапановы кватэр у Мінску дасягнула $1203 за квадратны метр, паведамляе Realt.by. Папярэдні раз кватэры каштавалі так дорага ў кастрычніку 2016 года.

Адметна, што колькасць кватэр, выстаўленых на продаж, працягвае змяншацца. У базе агенцтваў нерухомасці цяпер менш за 5900 кватэр. Тады як у ліпені 2017 года, калі цэны падалі да $1130, прадавалася каля 7400 кватэр.