Рэспубліканцы ў кангрэсе ЗША дамовіліся аб плане падатковай рэформы

14.12.2017 / 09:17

Рэспубліканцы ў ніжняй і верхняй палаце кангрэса ЗША ўзгаднілі ў сераду план падатковай рэформы, і маюць намер прыняць закон на наступным тыдні.

Законапраект прадугледжвае зніжэнне падатковай нагрузкі для бізнэсу і фізічных асоб. Стаўка падатку на прыбытак кампаній складзе 21% з 2018 года, цяпер яна складае 35%. Максімальная стаўка падатку для фізічных асоб складзе 37%.