Спэцыялісты за Астравецкую пляцоўку для АЭС

Астравецкая пляцоўка знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласьці, на мяжы зь Літвой.

24.09.2008 / 10:22

Але і Кукшынаўская і Чырвонапалянская, што ў Магілёўскай вобласьці, ня маюць забараняльных фактараў для пабудовы беларускай АЭС, паведамляе БЕЛТА.

Астравецкая пляцоўка знаходзіцца ў Гарадзенскай вобласьці, на мяжы зь Літвой.

Пляцоўка для пабудовы АЭС мусілі вызначыць 23 верасьня на паседжаньні дзяржаўнай камісіі на чале зь міністрам энэргетыкі Аляксандрам Азярцом. Пытаньне адклалі. Апошні тэрмін — 1 сьнежня.