Трамп прапанаваў прадаць расійскую дыпламатычную ўласнасць

15.12.2017 / 09:17

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цікавіўся ў свайго атачэння продажам расійскіх дыпламатычных дач. Аб гэтым піша газета The Washington Post.

Трампу падчас спецбрыфінгу ФБР ў Белым доме паказалі на блізкасць расійскіх дыпламатычных дачаў да вайсковых аб'ектаў, і заявілі, што Масква «выкарыстала гэтыя платформы для шпіянажу».

«Я сказаў Рэксу (Тылерсану), што мы не аддамо нерухомасць рускім», - прыводзіць выданне словы Трампа. Пазней, калі амерыканскі лідар даведаўся кошт гэтых аб'ектаў, ён спытаў «Ці павінны мы прадаць іх і пакінуць грошы?».