Тара Аса стаў прэм’ер-міністрам Японіі

24.09.2008 / 11:22


Ніжняя палата японскага парлямэнту зацьвердзіла кандыдатуру Тара Аса на пасадзе прэм’ер-міністра краіны.

Гэта ўжо трэці прэм’ер-міністар за апошнія два гады.

Цяпер зацьвердзіць яго кандыдатуру павінна верхняя палата парлямэнту, і Аса зможа афіцыйна прыступіць да сваіх абавязкаў.

Тара Аса належыць да правячай Лібэральна-дэмакратычнай партыі.