Украіна і Польшча захаваюць за сабой Euro‑2012

Гэтае рашэньне будзе прынята на выканкаме УЭФА. Таксама на паседжаньни выканкаму будзе прынята рашэньне пра пашырэньне фінальнага турніру чэмпіянату Эўропы з 16 да 24 камандаў.

24.09.2008 / 13:26

На паседжаньні выканаўчага камітэту УЭФА ў пятніцу ў Бардо будзе прынята рашэньне, згодна зь якім Украіна і Польшча, захаваюць за сабой права арганізатараў чэмпіянату Эўропы ‑‑ 2012.

Даклад пра падрыхтоўку абедзьвюх краін да правядзеньня турніру будзе крытычны, але рэкамэндуе выканкаму УЭФА зьняць з галасаваньня пытаньне аб перанясеньні Euro‑2012 у другое месца, паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на Рэйтэрс.

Таксама на паседжаньні выканкаму будзе прынята рашэньне пра пашырэньне фінальнага турніру чэмпіянату Эўропы з 16 да 24 камандаў.

Новая сыстэма будзе прымяняцца з Euro‑2016, калі гэта ідэя будзе падтрымана на паседжаньні ўсіх кіраўнікоў УЭФА ў наступным чэрвені.

«Пашырэньне абавязкова будзе. Гэта дасьць больш шанцаў камандам трапіць у фінальную стадыю, будзе больш матчаў. Ну а якасьць, мяркую, да 2016 году абавязкова вырасьце», — заявіў адзін з кіраўнікоў асацыяцыі.

Спорт-Экспресс