Сыны Паўла Калаўра змянілі месцы працы

22.12.2017 / 10:44

У сям'і старшыні Нацбанка Паўла Калаўра адбыліся змены.

Старэйшы сын Аляксей змяніў профіль дзейнасці. На працягу шасці гадоў ён працаваў у банкаўскай сферы, пераважна ў структуры «БПС-Сбербанка». Апошняя яго пасада — намеснік начальніка аддзела развіцця карпаратыўнага бізнэсу.

А месяц таму сын старшыні Нацбанка перайшоў на працу ў кампанію Epam на пазіцыю вядучага бізнэс-аналітыка.

Фота з фэйсбука.

Цікава, што ягоны малодшы брат Уладзімір таксама нядаўна змяніў месца працы. Мяркуючы па анкетах у сацыяльных сетках, ён перайшоў з «БПС-Сбербанка» ў «Банк БелВЭБ». Гэта тая фінансавая ўстанова, якой кіраваў ягоны бацька да свайго вяртання ў Нацбанк

Уладзімір Калаўр прадстаўлены як намеснік дырэктара дэпартамента стратэгічных інавацый і лічбавага бізнэсу.

Фота з фэйсбука

Іх маці, Ларыса Калаўр, займае топ-пазіцыі ў «Банку Масква-Мінск».

Чытайце таксама. Self-made man: гісторыя поспеху Паўла Калаўра, рэпартаж з яго малой радзімы

БЮ