У Кітаі паставілі на паток будаўніцтва дарог з сонечных панэляў. Як гэта выглядае? ФОТЫ

Улады кітайскага горада Цзінань пачалі будаўніцтва другога ўчастка аўтамабільнай дарогі, якая зможа зараджаць электрамабілі наўпрост падчас паездак, паведамляе Electrek.

22.12.2017 / 17:34

Першы ўчастак дарогі скончылі яшчэ ў канцы мінулага года. Работы вяліся больш за дзесяць месяцаў, у ходзе будаўніцтва падрадчык змантаваў на дарожнае палатно больш за 660 квадратных метраў сонечных батарэй.

Другі ўчастак дарогі размяшчаецца на аўтамагістралі Цзінань, а яго працягласць пасля заканчэння будаўніцтва складзе 1,6 кіламетра.

Для рэалізацыі такой ідэі была распрацаваная спецыяльная тэхналогія ўкладання дарожнага пакрыцця. Верхні пласт складаецца з празрыстага інавацыйнага матэрыялу, які мае ўласцівасці звычайнага асфальту. Другі пласт — гэта звычайныя сонечныя панэлі, а трэці — ізаляцыя, якая засцерагае іх ад вільгаці.

Верхні пласт дарогі вельмі трывалы, таму па ёй змогуць ездзіць нават грузавыя аўтамабілі. Цяпер сонечныя панэлі дазваляюць толькі асвятляць дарожнае палатно, але распрацоўнікі праекта запэўніваюць, што неўзабаве дададуць у дарогі і функцыю бесправадное зарадкі аўтамабіляў.

nn.by