46-гадовую жанчыну з Барысава, якая сышла з дома, знайшлі. Яна загінула

У нядзелю, 24 снежня, валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» выходзілі на пошук зніклай 46-гадовай барысаўчанкі Марыны Бабіцкай.

25.12.2017 / 19:34

Апошні раз яна выходзіла на сувязь з роднымі ўвечары 15 снежня. Удакладнялася, што жанчына была ў дэпрэсіўным стане.

Увечары 24 снежня атрад паведаміў, што зніклая загінула.

nn.by