Сабчак стала кандыдатам у прэзідэнты Расіі
26.12.2017 / 14:17
Цэнтрвыбаркам разгледзеў дакументы тэлевядучай Ксеніі Сабчак, вылучанай кандыдатам у прэзідэнты Расіі ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». У выніку ЦВК дазволіў адкрыццё спецыяльнага рахунку для фарміравання выбарчага фонду, даўшы зялёнае святло на пачатак афіцыйнай кампаніі і збор подпісаў у сваю падтрымку.
Чарговыя выбары прэзідэнта пройдуць 18 сакавіка. Учора было адмоўлена ў рэгістрацыі Аляксею Навальнаму.