Беларускія патрыёты прыйшлі ў рэдакцыю «НН» з падарункамі для Ніны Шыдлоўскай ФОТЫ

У пачатку снежня «Наша Ніва» назвала людзей года. Старшыню Рады Згуртавання беларусаў свету Ніну Шыдлоўскую адзначылі як «Сумленне года». Яна не верыла ў абвінавачванні па справе «Белага Легіёну», дапамагала жонкам ды маці арыштаваных, рабіла ўсё, што магла.

26.12.2017 / 19:48

Хлопцы вырашылі аддзячыць Ніне за велізарную падтрымку і прыйшлі ў рэдакцыю з такім вось цудоўным кошыкам падарункаў.

Аляксей Абрамаў ад імя ўсіх патрыётаў дзякуе Ніне за ўсё, што яна для іх зрабіла.

Але гэта не ўсё — чытайце заўтра на Nina.nn.by вялікую гутарку з Нінай Шыдлоўскай, дзе мы патлумачым, з чым яшчэ яе віншавалі патрыёты.

nn.by, фота Волі Афіцэравай