Беларуска Ванэса Каладзінская — найлепшая ў свеце ў жаночай барацьбе
27 снежня Міжнародная федэрацыя барацьбы (UWW) прызнала беларуску Ванэсу Каладзінскую найлепшай спартоўкай свету 2017 года ў жаночай барацьбе.
27.12.2017 / 21:49
Нагадаем, сёлета Ванэса Каладзінская заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы. Такім чынам, яна стала двухразовай чэмпіёнкай планеты (ранейшы тытул Ванэса заваявала ў 2012 годзе). У бягучым сезоне яна таксама заняла першае месца на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.
У вольнай барацьбе найлепшым прызналі Джордана Барроўза (ЗША), у грэка-рымскай — Франка Шцёблера (Нямеччына).