У сталіцы касір зноў выдаў кліенту лішнія грошы пры абмене валюты

28.12.2017 / 13:12

У сталіцы зноў касір выдаў кліенту абменніка лішнія грошы. На гэты раз гаворка ідзе аб лішняй тысячы рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 7 снежня ў аддзяленні банка ў «Кароне» па Кальварыйскай. Мужчына падышоў да акенца касіра і перадаў яму буйную суму ў замежнай валюце, каб абмяняць на беларускія рублі. Касір выдаў кліенту на тысячу беларускіх рублёў больш.

Мужчына забраў грошы і сышоў.