У Мінску на месцы былога «Салодкага фальварка» адкрыўся «МакДональдс»

28 снежня ў Мінску адкрыўся чарговы рэстаран хуткага харчавання сеткі «Макдональдс», які стаў трынаццатым у Беларусі. 

28.12.2017 / 15:39

Ён размясціўся каля станцыі метро «Фрунзенская» па адрасе Максіма Танка, 2 — на тым самым месцы, дзе раней знаходзілася вядомае кафэ «Салодкі фальварак».

У новым рэстаране захаваныя некаторыя элементы з ранейшай эпохі. У прыватнасці, гэта арачныя праёмы ў зале для наведвальнікаў і размяшчэнне асобных столікаў у месцах эркераў. Засталіся ранейшымі і вялікія вокны ў зале. 

nn.by