Аўтамабіль збіў жанчыну з двума дзецьмі на пешаходным пераходзе ў Віцебску

28.12.2017 / 15:37

Аварыя адбылася каля 12.30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе па Маскоўскім праспекце. Дзяўчынка шасці гадоў дастаўлена ў бальніцу з пераломам нагі, піша БелТА.

Другое дзіця (двух гадоў), якое знаходзілася ў калясцы, і сама жанчына не пацярпелі.