Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на 1 студзеня

31.12.2017 / 12:15

Фота Сяргея Гуділіна

У першы дзень 2018 года на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай - з мокрым снегам. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер будзе паўднёвым, умераным, ноччу па паўночным захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны - парывісты. Тэмпература паветра ноччу і раніцай ад мінус 2 да +3. У другой палове дня будзе + 2-8..

У Мінску максімальная тэмпература + 3—5, магчымы дождж.