Аўтобус з беларускімі дзецьмі перакуліўся пад Кіевам

31.12.2017 / 14:16

Аўтобус з беларусамі перакуліўся ва Украіне, паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.

ДТЗ адбылося сёння ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласці. У аўтобусе былі пасажыры з Мазыра, у тым ліку дзеці. Яны ехалі з аквапарку Кіева дадому.

Абышлося без ахвяр. Пацярпелыя людзі хутка будуць на радзіме. У Мазыры многія з іх паедуць адразу ў бальніцу.