У першы працоўны дзень — дождж і мокры снег: прагноз на 3 студзеня

02.01.2018 / 11:21

Фота Сяргея Гудзіліна.

Дождж і мокры снег чакаюцца у Беларусі 3 студзеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па прагнозах сіноптыкаў, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Ападкі пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах прагназуецца наліпанне мокрага снегу, слабыя туман, галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, умераны. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. У другой палове дня будзе ад 0 да 5 цяпла.