У Гомелі аўтамабіль збіў на пераходзе 5-гадовага хлопчыка

05.01.2018 / 11:47

Пра гэта піша БелТА са спасылкай на гомельскае ДАІ.

ДТЗ адбылося 4 студзеня прыкладна ў 19.10. 47-гадовы вадзіцель «Опеля» рухаўся па вул. Ільіча і здзейсніў наезд на 5-гадовага хлопчыка, які разам са старэйшым братам 2001 года нараджэння перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ малы атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў абласную клінічную бальніцу.