У датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел 18,8 % выбарцаў
Па дадзеным ЦВК, на Берасьцейшчыне датэрмінова прагаласавалі 17,3 % выбарцаў, на Віцебшчыне — 22,6 %, на Гомельшчыне — 20,1 %, Гарадзеншчыне — 17,2 %, Меншчыне — 19,1 %, Магілёўшчыне — 19, у Менску — 16,9 %.
27.09.2008 / 11:41
У датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў за чатыры дні прынялі ўдзел 18,8% выбарцаў ад усяго сьпісачнага складу. Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Нагадаем, што сёньня датэрміновае галасаваньне завяршаецца. Асноўны дзень парлямэнцкіх выбараў — 28 верасьня.
Па дадзеным ЦВК, на Берасьцейшчыне датэрмінова прагаласавалі 17,3 % выбарцаў, на Віцебшчыне — 22,6 %, на Гомельшчыне — 20,1 %, Гарадзеншчыне — 17,2 %, Меншчыне — 19,1 %, Магілёўшчыне — 19, у Менску — 16,9 %.
Згодна заканадаўству, каб выбары адбыліся, на участкі павінны прыйсьці больш за 50 % грамадзян, унесеных у сьпісы выбарцаў.