Каманда Лукашэнкі ў трох матчах закінула 36 шайбаў
06.01.2018 / 21:21
На Калядным турніры ў Мінску каманда Лукашэнкі выйшла ў фінал спаборніцтваў. Сёння яны перамаглі ў трэцім матчы групавога турніру Швейцарыю 10:6.
У першай гульні былі адоленыя Эміраты 12:7, а Кітай з лікам 14:9. Фантастычная гульня ў нападзенні.
Фінал пройдзе 7 студзеня а 18-й на Чыжоўцы-арэне.
А ў 14:30 на малой пляцоўцы ў фінале дзіцячага турніру «Залатая шайба» згуляюць мінскія «Грыфоны» і каманда «Мядзведзь»