Смеццявоз насмерць збіў веласіпедыстку ў Скідзелі

08.01.2018 / 14:04

Фота ДАІ

Аварыя адбылася сёння раніцай. Смеццявоз з боку аўтадарогі М6 рухаўся ў напрамку вёскі Партызанская.

«Аўтамабіль збіў 55-гадовую жанчыну, якая пераязджала на ровары вул.Леніна, і адкінуў яе на абочыну. Жанчына памерла на месцы», — паінфармавалі ў ДАІ.

Распачата крымінальная справа, паведамляе БелТА