Статкевіч агучыў свой план на 25 Сакавіка

08.01.2018 / 18:03

Лідар незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу, былы палітвязень Мікола Статкевіч у сваім фэйсбуку падзяліўся планамі наконт святкавання 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мікалай Статкевіч. Фота svaboda.org.

У паседжанні рабочай групы 8 студзеня бралі ўдзел Яўген Афнагель, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч. На наступнае паседжанне 16 студзеня Статкевіч запрашае прадстаўнікоў іншых арганізацый, зацікаўленых у святкаванні Дня Волі.

«Рабочая група лічыць магчымай формай масавага святкавання шэсце ад плошчы Я. Коласа да плошчы Незалежнасці з наведваннем месцаў, звязаных з гісторыяй БНР, але ў той жа час адкрыта да абмеркавання іншых варыянтаў», — напісаў Статкевіч.

Паведамляецца, што арганізатары збіраюцца падаваць афіцыйную заяўку на правядзенне шэсця ў Мінгарвыканкам.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Зміцер Панкавец