Пачаўся суд за апаганьванне мемарыяла ў Асвенціме. Сярод абвінавачаных беларусы

09.01.2018 / 06:28

У польскім горадзе Асьвенцім 8 студзеня пачаўся судовы працэс па справе аб апаганьванні месца памяці ў дачыненні да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенай каля брамы былога нацысцкага канцлагера Аўшвіц. Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

#Auschwitz. Rozebrali się pod bramą i zabili owcę https://t.co/zEhSfMmZPl #Oswiecim pic.twitter.com/QigiKxlA74

— Polska The Times (@polskathetimes) 24 марта 2017 г.

24 сакавіка 2017 года 12 удзельнікаў акцыі, сярод якіх былі і грамадзяне Беларусі, каля галоўнай брамы канцлагера забілі ягня, павесілі на браму з надпісам «Arbeit Macht Frei» банэр «Love», раздзеліся дагала і скаваліся наручнікамі. Яны сцвярджаюць, што гэта быў антываенны пратэст.

За апаганванне месца памяці прадугледжаныя штраф альбо пазбаўленне свабоды. Яшчэ двум удзельнікам акцыі можа пагражаць 3 гады зняволення за забойства ягня.