Зьбітыя тры актывісты Партыі БНФ, што вярталіся з Плошчы
Гэта Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Сьцяпан Свідзерскі.
29.09.2008 / 00:04
У Мінску познім вечарам 28 верасня
збітыя тры актывісты маладзёжнага крыла Партыі БНФ — Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Сцяпан Свідзерскі.
Як паведаміў БелаПАН Ф. Вячорка, інцыдэнт адбыўся ў 23.20 на скрыжаванні вуліц Някрасава і Багдановіча. «Мы вярталіся з акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, калі ззаду напалі трое невядомых ва ўзросце 25—30 гадоў, — сказаў ён. — Завязалася бойка, падчас якой нападнікі забралі ў нас дрэўкі і згорнутыя расцяжкі. Нам удалося ўцячы».