Скандал вакол Вудзі Алена: таксама сэксуальны гвалт?

16.01.2018 / 22:08

Цімаці Шаламе, маладая зорка фільма «Call Me By Your Name» стаў апошнім акцёрам, які дыстанцыяваўся ад рэжысёра Вудзі Алена, абвесціўшы, што перадае свой ганарар за працу ў апошнім фільме рэжысёра арганізацыям, якія змагаюцца з сэксуальным гвалтам, паведамляе New York Times.

У сваім Інстаграм-акаўнце акцёр паведаміў, што ўсе грошы, атрыманыя за працу ў фільме Алена «A Rainy Day in New York» ён перадасць тром арганізацыям, якія падтрымліваюць ахвяр сэксуальнага гвалту.

Раней пра тое, што перадаюць ганарар за гэты фільм падобным арганізацыям, заявілі і іншыя ўдзельнікі кінастужкі. Першай гэта зрабіла Рэбека Хол.

Вудзі Ален, якога з 1993 года абвінавачваюць у згвалтаванні падчаркі Дылан Фараў, дагэтуль адкідае ўсе абвінавачанні, нягледзячы на сведчанні пацярпелай.

nn.by