Пасля «Пагоні» ў выкананні Яна Жанчака ўся філармонія апладзіравала стоячы ВІДЭА

17.01.2018 / 00:19

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі 12 студзеня адбыўся канцэрт да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Песенны цыкл «Вянок» прагучаў у Мінску ўпершыню з 1991 года. Зала была перапоўненая.

Шлягеры «Песняроў» выконваў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча. Дырыжор — Аляксандр Крамко, салісты — Ян Жанчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрэй Коласаў.

Сканчваўся канцэрт легендарнай «Пагоняй». Пасля яе выканання Янам Жанчакам зала апладзіравала стоячы.

А пасля ўсе тры салісты выйшлі з «Пагоняй» на біс пад воклічы «Жыве Беларусь!»

Прысутны