Пад Іўем 79-гадовы п'яны дзед забіў металічным прутам 83-гадовую жонку
17.01.2018 / 10:13
У вёсцы Ляпешкі Іўеўскага раёна 15 студзеня ў двары свайго дома была знойдзеная забітая 83-гадовая пенсіянерка.
Следчыя высветлілі, што раніцай таго ж дня яе падчас сваркі забіў металічным дубцом 79-гадовы муж, які быў нападпітку.