Забарона выхаду на лёд адменена ў Мінскай вобласці

17.01.2018 / 11:25

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

«На тэрыторыі вобласці камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Мінаблвыканкаме адменена забарона выхаду на лёд», — праінфармавала Анастасія Швайбовіч. Але ратавальнікі ўсё роўна заклікаюць быць вельмі асцярожнымі на лёдзе.

А. Швайбовіч адзначыла, што работнікі МНС звяртаюць увагу бацькоў на неабходнасць размоваў з дзецьмі аб небяспецы гульняў на замерзлых азёрах і рэках.