На Australian Open гледачы задражнілі беларускую тэнісістку стогнамі ВІДЭА

17.01.2018 / 11:45

Гледачы на арэне Рода Лэйвера ў Мельбурне пачалі стогнамі перадражніваць беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка падчас матчу першага кола Australian Open, дзе яна гуляла з мясцовай спартсменкай Эшлі Барці. Відэа было апублікавана на старонцы 7Tennis у Twitter.

"Ladies & gentlemen please, during the rally, do not scream."

The Chair Umpire may have regretted her choice of words during this Barty v
Sabalenka #AusOpen match...

pic.twitter.com/x6WhfSeH9J

— #7TENNIS (@7tennis) 16 января 2018 г.

Спачатку гледачы проста крычалі ў момант удараў Сабаленка. Суддзя на вышцы папрасіла іх перастаць, аднак людзі, наадварот, пачалі паўтараць крыкі беларускай спартсменкі і паміж розыгрышамі. Пасля чарговых просьбаў рэферы ў сярэдзіне другога сэта імправізаваны «спектакль» спыніўся.

Барці перамагла Сабаленка з лікам 6:7, 6 4, 6:4. Пры гэтым аўстралійка асудзіла паводзіны сваіх суайчыннікаў.