Памёр рэжысёр і сцэнарыст «Паліцэйскай акадэміі»

17.01.2018 / 12:58

Амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Х'ю Уілсан памёр у ЗША ва ўзросце 74 гадоў, паведамляе Variety.

Паводле яго дадзеных, смерць наступіла яшчэ 14 студзеня, аднак родныя рэжысёра, які памёр у сваім доме ў горадзе Шарлотсвіл (Вірджынія), толькі цяпер паведамілі аб яго смерці СМІ.

Найбольшым поспехам Уілсана ў вялікім кіно стаў фільм «Паліцэйская акадэмія», першапачатковы сцэнар якога ён цалкам перапісаў, пасля чаго сам зняў фільм.

Поспех першай частцы быў настолькі магутным, што ў наступныя дзесяць гадоў выйшла шэсць сіквелаў, аднак да іх стварэння Уілсан адносіны ўжо не меў.

Сам Уілсан у наступныя гады зняў некалькі вядомых фільмаў, у тым ліку «Клуб першых жонак» і «Выбух з мінулага», а таксама напісаў сцэнар камедыі «Прыбраць перыскоп».