На 5-м месцы

Выбары ў Беларусі канал "Эўраньюз" (расейская рэдакцыя) паставіў толькі на пятае месца, сьледам за матэрыяламі пра фінансавы крызыс, выбары ў Аўстрыі і Баварыі.

29.09.2008 / 10:30

Выбары ў Беларусі канал "Эўраньюз" (расейская рэдакцыя) паставіў толькі на пятае месца.

Прынамсі так было а 2:30 ночы, і 9:30 раніцы панядзелка.

На першае месца "Эўраньюз" паставіў матэрыял пра банкруцтва карпарацыі "Форціз" у Бэльгіі, другім -- пайшоў матэрыял пра пераадоленьне фінансавага крызысу ў ЗША.

Потым паказалі сюжэт ра выбары ў Аўстрыі, дзе істотную колькасьць галасоў узялі крайне правыя. Нават сюжэт пра выбары ў ландтаг у Баварыі апярэдзілі агляд выбараў у Беларусі.

ул. інф.