Сёння Вадохрышча ў праваслаўных

19.01.2018 / 06:27

Сёння праваслаўныя святкуюць Вадохрышча, у памяць аб хрышчэнні Янам Папярэднікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан.

Яшчэ гэта свята Богаяўлення. Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях.У гэты дзень у Беларусі акунаюцца ў палонку.

Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.