Ва Улан-Удэ падлетак з сякерай і кактэйлем Молатава напаў на вучняў 7 класа і настаўніцу
19.01.2018 / 08:46
У расійскім Улан-Удэ (Бурація) 15-гадовы падлетак напаў на настаўніцу і дзяцей. Ён быў узброены сякерай і кактэйлем Молатава. У выніку нападу пацярпелі дзве вучаніцы 7-га класа, вучань і настаўніца рускай мовы і літаратуры, піша РБК.
У пятніцу, 19 студзеня, ў 8.40 (па мясцовым часе) з сярэдняй школы №5 дзяжурнаму МНС паступіў сігнал аб пажары.
На месцы аператыўныя службы высветлілі, што 15-гадовы падлетак А. «нанёс колата-рэзаныя раны дзвюм дзяўчынкам, вучаніцам 7 класа, аднаму хлопчыку і настаўніцы рускай мовы і літаратуры. Паводле яго слоў, пасля нападу падлетак паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Пасля нападу на вучняў падлетак падпаліў бутэльку з запальнай сумессю і паспрабаваў здзейсніць самагубства.
У вайсковы шпіталь з раненнямі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены дзяўчынкі М. і А. (па 13 гадоў), хлопчык А. (13 гадоў), а таксама выкладчык Ірына Раменская (41 год)
Віноўнік інцыдэнту таксама дастаўлены ў бальніцу