У Мінску кантралёр у мароз высадзіла сямікласніка з тралейбуса

19.01.2018 / 09:45

У Мінску кантралёр у мароз высадзіла сямікласніка з тралейбуса: у яго не было з сабой даведкі вучня, паведамляе тэлеканал АНТ у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

13-гадовы хлопчык ішоў па вуліцы пешшу, баючыся зноў сесці ў грамадскі транспарт. Сям'я пражывае на Паўднёвым Захадзе, але школьнік ездзіць у СШ №3 у раён метро «Грушаўка».

Што на гэта думае «Мінсктранс», задаецца пытаннем АНТ.