Завод «Прамень» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар Давыда Гарадзенскага ФОТАФАКТ

У сваім афіцыйным інстаграме «Прамень» прадставіў новыя гадзіннікі з серыі «Волат» для «сучасных, беларускіх волатаў».

19.01.2018 / 11:22

«Давыд Гарадзенскі — лімітаваная серыя калекцыі «Волат». Названа ў гонар славутага вайсковага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Мужны ваяр, палкаводзец, вызначыўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давыд быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Гародню», — паведамляецца ў інстаграме.

Публикация от Часы ЛУЧ. Традиции с 1953 года (@luch.official)

Каштуе такі гадзіннік 549 беларускіх рублёў. У камплект уваходзяць два дадатковыя раменьчыкі.

Давыд Гарадзенскі — дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя Гедыміна, гродзенскі каштэлян. Ні разу не цярпеў паразы ў бітвах з крыжакамі.

КК