У Віцебскім раёне пасажыр таксі з нажом напаў на кіроўцу

20.01.2018 / 16:27

19 студзеня на таксіста з Віцебска, які працуе ўсяго другі дзень, быў здзейснены напад. Па прыездзе ў канцавую кропку маршруту кліент пачаў патрабаваць выручку, дастаў нож і параніў кіроўцу. Кіроўца здолеў пакінуць аўтамабіль А нападаючы і яго спадарожніца завалодалі машынай і схаваліся, паведамляе сайт Віцебскага УУС.

Пацярпелыя звярнуўся ў міліцыю і да калег. Скрадзены аўтамабіль дапамог знайсці чалавек, які падхапіў таксіста на дарозе. Кіроўцы таксі знайшлі заглухлую машыну пад Віцебскам. Пару выкрадальнікаў, якая хавалася ў канаве, калегі параненага таксіста затрымалі і перадалі ў міліцыю.