Сярэдні заробак у Польшчы падскочыў перад Новым годам да 1180 еўра

22.01.2018 / 11:43

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, сярэдні заробак у снежні 2017 года дасягнуў 4973,73 злотага. Гэта 1183 еўра ў эквіваленце.

У лістападзе заробак у палякаў складаў 4610,79 злотага. Па тагачасным курсе гэта было 1091 еўра.

Такі рост заробкаў тлумачыцца не толькі эканамічным ростам, але і тым, што традыцыйна заробкі ў снежні вышэйшыя за кошт прэмій і надбавак.

У Беларусі заробак прыкладна ўтрая меншы. Памер заробку за снежань будзе агучаны 23 студзеня.

ММ