У Мінску раніцай — 15 марозу і моцны туман

24.01.2018 / 06:23

У Мінску з раніцы мінус 15 градусаў, а таксама, як і па большай частцы Беларусі — моцны туман. Бачнасць — 100-500 метраў.

Сіноптыкі абяцаюць, што ў дзень мароз у сталіцы аслабее да мінус 6 градусаў, а пад ноч будзе мінус два-чатыры градусы.