Раман Чаргінца выдадуць у Сірыі
24.01.2018 / 11:33
Раман старшыні праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца «Маёр Ветраў» зацверджаны да выдання ў Сірыі ў 2018 годзе, паведамілі БЕЛТА ў СПБ.
У Сірыі будзе праводзіцца рэклама рамана, у тым ліку друкавацца ўрыўкі з яго ў літаратурных часопісах. Твор стане ўдзельнікам конкурсаў і выстаў, літаратурных чытанняў. Ужо пачаты пераклад «Маёра Ветрава» на арабскую мову.