Лукашэнкаўскае агенцтва БелТА напісала пра інстаграм Бузавай і порназорку Беркаву. А пра Анемпадыстава — ні слова
Сёння стала вядома, што Беларусь стала бяднейшай яшчэ на аднаго таленавітага чалавека: не стала паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Ён памёр у 53 гады.
24.01.2018 / 12:19
Аднак дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА не заўважыла навіны.
У раздзеле «Культура» паведамляецца пра смерць замежнай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін, юбілей Юрыя Башмета. Абсмоктваецца інстаграм вядучай «Дома-2» Вольгі Бузавай і стрыптыз порназоркі Елены Беркавай.
Зрэшты, па запыту «Анемпадыстаў» агенцтва ўвогуле не выдае ніводнага выніку.
* * *
Дзмітрый Жук — генеральны дырэктар БелТА.